wd wp Пошук:

Celtic Frost

Celtic Frost (з англ. — «Кельцкі мароз») — швейцарскі метал-гурт з горада Цюрых, творчасць якога зрабіла моцны ўплыў на экстрэмальны метал. Celtic Frost стварылі Томас Габрыэль Фішэр і Марцін Эрык Айн пасля распаду іх папярэдняга гурта, Hellhammer. Гурт быў актыўны ў перыяд з 1984 па 1993 гады і быў зноў утвораны ў 2001 годзе. Пасля сыходу аднаго з чальцоў гурта, Томаса Габрыэля Фішэра, Celtic Frost вырашыў канчаткова спыніць сваю дзейнасць. Басіст Марцін Эрык Айн, адзін з заснавальнікаў гурта, памёр ад сардэчнага прыступу 21 кастрычніка 2017 года.

Гурт быў натхнёны як іншымі гуртамі жанру метала, такімі як Black Sabbath, Judas Priest і Venom, так і гуртамі жанру гатычны рок — Bauhaus, Siouxsie and the Banshees і Christian Death, і гуртом жанру хардкор-панк Discharge.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Трэш-метал-гурты
Катэгорыя·Квартэты
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя калектывы Швейцарыі
Катэгорыя·Блэк-метал-гурты