wd wp Пошук:

Caterpillar

HOLT (1925)

Caterpillar Inc. (вымаўляецца катэрпі́лар, катэрпіляр або катэрпілер) (NYSE: CAT) — амерыканская карпарацыя. Вырабляе землярыйна-транспартную тэхніку, будаўнічае абсталяванне, дызельныя рухавікі, энергетычныя ўстаноўкі (якія працуюць на прыродных і спадарожных газах) і іншыя прадукты, а таксама адзежу і абутак[4]. У складзе больш 480 падраздзяленняў, размешчаных у 50 краінах свету на пяці кантынентах. Адзін з лідараў сваёй галіны па аб’ёмах вырабленай і рэалізаванай прадукцыі.

Адна з першых мадэляў
Катэрпілар 777D

Трактары Caterpillar

Трактары Caterpillar, якія вырабляюцца і цяпер, сталі адным з першых прадуктаў кампаніі.

Гэта адбылося на стыку XIX і XX стагоддзяў. У той час трактары Холта і Беста пачалі выкарыстоўваць у сельскай гаспадарцы ЗША для ўзворвання складаных сельскагаспадарчых угоддзяў. Ужыванне гэтай тэхнікі дало магчымасць паменшыць кошт прац на 30 %, што забяспечыла высокую папулярнасць гусенічных трактароў і дало штуршок да стварэння аднаго з найбуйнейшых вытворцаў спецыялізаванай тэхнікі, які стаў у наш час адным з лідараў рынка пад маркай Caterpillar.

Рухавікі Caterpillar і іх носьбіты

Гэтыя маторы ўжываюцца не толькі на машынах гэтай маркі.

Зноскі

  1. https://www.sec.gov/Archives/edgar/data/18230/000001823019000034/cat_10-kx12312018.htm
  2. 1 2 3 http://reports.caterpillar.com/ar/2018_Caterpillar_Annual_Report.pdf?_ga=2.86240344.1341758313.1567361794-1303014563.1567361794
  3. https://www.reuters.com/finance/stocks/overview/CAT.N
  4. Caterpillar: Спачатку быў трактар

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1925 годзе
Катэгорыя·Машынабудаўнічыя кампаніі ЗША
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вытворцы дызельных рухавікоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных