wd wp Пошук:

Cарпаніт

Сарпані́т, або Царпані́т — старажытная месапатамская багіня, жонка бога Мардука.

Культ Сарапаніт узнік у 2 тысячагоддзі да н. э. у эпоху станаўлення Вавілонскай дзяржавы. Яго паходжанне да канца не высветлена. Згодна адной з версій, Сарпаніт першапачаткова была багіняй-заступніцай Сарпана, паселішча каля Вавілона. Распаўсюджана меркаванне, што культ і вобраз Сарпаніт канструяваліся вавілонскімі жрацамі адпаведна прататыпу «божай жонкі», а таму з самога пачатку былі звязаны з культам і вобразам яе мужа Мардука.

Галоўным месцам шанавання быў храм Эсагіла ў Вавілоне, дзе ў пачатку вясны ладзілася дванаццацідзённае свята акіту для адзначэння сакральнага шлюбу паміж Сарпаніт і Мардукам. Да багіні звярталіся з ахвяраваннямі, калі жадалі мець дзяцей. Яе эпітэтамі былі «панна глыбіні», «панна месца, населенага рыбамі».

У 1 тысячагоддзі да н. э. здзяйсняліся спробы атаесамлення Сарапніт з болей вядомай Іштар, але вобразы дзвюх багінь так і не зліліся, іх культы працягвалі існаваць асобна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Багіня-Маці
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Шумера-акадская міфалогія
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалогія Блізкага Усходу