wd wp Пошук:

Brockhaus Enzyklopädie

19-е выданне энцыклапедыі (1986—1994).

Brockhaus Enzyklopädieнямецкая шматтомная універсальная энцыклапедыя, якая выдаецца з пачатку XIX стагоддзя. Хоць у розныя гады яна выходзіла пад рознымі назвамі, агульная неафіцыйная назва захоўваецца ранейшай — «Бракгаўз». Энцыклапедыя выпускаецца выдавецтвам «F. A. Brockhaus », заснаваным Ф. А. Бракгаўзам (пазней «Bibliographisches Institut & FA Brockhaus AG»).

Адной з асноўных асаблівасцяў энцыклапедыі з’яўляецца тое, што для яе характэрныя не артыкула-агляды, а артыкула-даведкі, што дазваляе ўключаць у выданне стандартнага для энцыклапедый фармату да 200-300 тысяч артыкулаў.

Бракгаўз з’яўляецца апошняй з чатырох універсальных энцыклапедый сусветнага ўзроўню на нямецкай мове пасля спынення выпуску «энцыклапедычнага лексікону Маера» (ням.: Meyers Konversations-Lexikon) у 1984 годзе, «Універсальнага лексікону Пірэра» (ням.: Universal-Lexikon der Gegenwart und Vergangenheit) у канцы XIX стагоддзя і «энцыклапедычнага лексікону Гердэра» (ням.: Herders Conversations-Lexikon) у 1960-х гадах.

Гл.таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Выдавецтвы Германіі
Катэгорыя·Універсальныя энцыклапедыі
Катэгорыя·Нямецкія энцыклапедыі