wd wp Пошук:

Breakout

«Breakout»аркадная гульня[en], падобная да «Pong», створаная фірмай «Atari» ў 1976 годзе. У 1978 годзе[en] рушыў услед працяг «Super Breakout». З’яўляецца найбольш вядомым прадстаўніком гульняў жанру «Арканоід[en]».

Верхняя траціна гульнявога экрана занятая шэрагамі брускоў. Па экране, адскокваючы ад верхняй і бакавых меж экрана, рухаецца мяч. Трапляючы ў брусок, мяч адскоквае, а брусок знікае. Гулец губляе адно жыццё, калі мяч удараецца ў ніжнюю частку экрана; каб прадухіліць гэта, у гульца ёсць рухомая ракетка, з дапамогай якой мяч можна адкінуць назад у верхнюю частку экрана.

Аркадны аўтамат быў абсталяваны чорна-белым маніторам, аднак брускі выглядалі каляровымі, бо на верхняй частцы манітора былі размешчаны афарбаваныя кавалачкі празрыстай матэрыі.

Зноскі

  1. https://www.arcade-history.com/?n=breakout&page=detail&id=3397
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 1976 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гісторыя камп’ютарных гульняў