wd wp Пошук:

Boreus hyemalis

Boreus hyemalis — від насякомых памерам ад 3 да 4,5 міліметраў з сямейства Boreidae.

Апісанне

Насякомае мае кароткія, шэрыя, карычневыя крылы з металічным адлівам. Прадстаўнікі віду поўзаюць або скачуць па снезе пры тэмпературы каля нуля і, такім чынам, нагадваюць Desoria saltans і віды з роду Chionea.

Самцы маюць 4 кароткіх крыла, рэшткі якіх выгінаюцца ўніз на канцах. У самак толькі два лускападобных рудыментарных крылца. Увогуле, самку можна адрозніць па выгнутай шабляпадобнай трубцы, якая служыць яйцакладам. Гэтыя жывёлы водзяцца толькі ў халодны перыяд года з кастрычніка па сакавік. За гэты час адбываецца спарванне. Лічынкі жывуць на пакрытым імхом месцах і збіраюцца ў верасні ў адтуліны групамі да акуклення.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Скарпіёнавы мухі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта