wd wp Пошук:

BioShock 2

BioShock 2 — камп’ютарная гульня ў жанры шутар ад першай асобы, распрацаваная студыяй 2K Marin для Microsoft Windows, PlayStation 3 і Xbox 360. Рэліз адбыўся 9 лютага 2010. Гульня з’яўляецца працягам BioShock (2007). Версія для OS X была выпушчаная 29 сакавіка 2012 Feral Interactive.

Дзеянне гульні разгортваецца ў выдуманым горадзе Захапленне ў 1968 годзе, праз восем гадоў пасля падзей першай гульні. Галоўным героем з’яўляецца адзін з першых прататыпаў Вялікіх Татуляк — істот, чые органы імплантуюцца ў вадалазныя касцюмы. Вялікі Татулька на імя Дэльта не памятае падзеі папярэдняга дзесяцігоддзя, і мае задачу знайсці сваю сястрычку, з якой ён быў звязаны. Баючыся, што гэтая сустрэча можа разбурыць яе планы, Сафія Лэмб, галоўны антаганіст ў гульні, пасылае супраць героя мутантаў, якія называюць сябе «Сям’ёй Захаплення».

Зноскі

  1. Дата выхода для BioShock 2 — новость от 19 сентября 2009
  2. AG.ru — Патчи BioShock 2
  3. Shacknews — BioShock 2 patch 1.4 — Protector Trials DLC
  4. 1 2 3 4 5 Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гульні для PlayStation 3
Катэгорыя·Шутары ад першай асобы
Катэгорыя·Гульні для Xbox 360
Катэгорыя·Гульні для Mac OS X
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гульні для Windows
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу