wd wp Пошук:

Bentley

Bentley Motors Ltd. — брытанская аўтамабілебудаўнічая кампанія, якая спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў класа «люкс» пад маркай Bentley. У цяперашні час уваходзіць у склад германскага канцэрна Volkswagen AG.

Гісторыя

Гісторыя маркі Bentley пачалася 18 студзеня 1919 года, калі Уолтэр Оўэн Бэнтлі (Walter Owen Bentley), сумесна з Ф. Барджэсам і Г. Варлеем распрацавалі свой першы аўтамабіль.

У 1922 машыны «Bentley» выйгралі камандны прыз у гонках Tourist Trophy, а год праз адзін з прадстаўнікоў гэтай хвалебнай серыі фінішаваў чацвёртым у Le Mans.

У канцы 30-тых гадоў Bentley выпусціла сваю самую прэстыжную мадэль — 8L. Яна стала апошняй для маркі як незалежнай.

У сакавіку 2021 года быў выраблены 200-тысячны аўтамабіль маркі[1].

Вытворчасць

Завод маркі ў Кру(англ.) бел., таксама вядомы як Pyms Lane, размешчаны ў англійскім графстве Чэшыр. Пабудаваны ў 1938 годзе, і першапачаткова прызначаўся для вытворчасці рухавікоў і кампанентаў авіяцыйнай тэхнікі. Перанос выпуску аўтамабіляў з завода ў Дэрбі ў Кру адбыўся пасля Другой сусветнай вайны і пачаўся з Bentley Mark VI.

Пачатак дзейнасці 1938 (выпуск аўтамабіляў з 1945)
Лакацыя Кру, графства Чэшыр, Вялікабрытанія
Агульная плошча 521 000 кв. м., з якіх 167 000 выкарыстоўваюцца для вытворчасці
Колькасць супрацоўнікаў 3500
Вытворчая магутнасць 85 аўтамабіляў у дзень
Прадукцыя Continental GT, Flyyng Spur, Bentayga

Мадэлі

Зноскі

  1. Anthony Alaniz. Bentley Has Built Its 200,000th Model, Took 102 Years To Do It(англ.) , motor1.com (26 сакавіка 2021). Праверана 22 верасня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Bentley
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу