wd wp Пошук:

Bell UH-1 Iroquois

Bell UH-1 Iroquois — амерыканскі лёгкі шматмэтавы верталёт[3]. Распрацаваны фірмай Bell Helicopter Textron у 1950-х. Па стане на 2020 год застаецца 3-м па колькасці ваенным верталётам у свеце[4].

Верталёт класічнай аднашрубнай схемы з двухлопастнай апорнай шрубай і двухлопастнай руляврй шрубай. Канструкцыя фюзеляжа паўманакокавая, якая складаецца з двухмеснай кабіны пілота, грузавога адсека і хваставой бэлькі. Функцыі прыстасаванні для пасадкі выконваюць сталёвыя лыжы. Сілавая ўстаноўка размешчана ў верхняй частцы фюзеляжа і складаецца з аднаго або двух рухавікоў у залежнасці ад мадыфікацыі верталёта. Паліўная сістэма складаецца з двух бакаў (625 л.), якія размяшчаюцца за кабінай пілотаў. Верталёт можа несці кулямётнае і ракетнае ўзбраенне[5].

Зноскі

  1. 1 2 World Air Forces 2014 — 2014.
  2. 1 2 World Air Forces 2008 — 2008.
  3. UH-1N HUEY
  4. World Air Forces, p.5.
  5. Вертолет UH-1 Iroquois. Фото. Видео. Характеристики.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Авіяцыя В’етнамскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паветраныя судны, якія здзейснілі першы палёт у 1956 годзе
Катэгорыя·Верталёты ЗША
Катэгорыя·Паветраныя судны паводле алфавіта