wd wp Пошук:

Banco do Brasil

Banco do Brasil S.A. — найбуйнейшы банк Бразіліі. Банк з’яўляецца змяшанай кампаніяй, у якой 68,7 % акцый належыць федэральнаму ўраду Бразіліі. Акцыі банка абарачаюцца на Фондавай біржы Сан-Паўлу. Штаб-кватэра размешчана ў горадзе Бразілія.

Гісторыя

Штаб-кватэра банка ў сталіцы Бразіліі — Бразілія

Банк быў заснаваны 12 кастрычніка 1808 года і лічыцца, таму самым старым у Бразіліі і адным з найстарэйшых у Лацінскай Амерыцы. Гэта быў не толькі першы бразільскі банк, але і першы партугальскі банк. У Бразіліі ў той час знаходзіўся каралеўскі двор, вымушаны пакінуць Партугалію падчас напалеонаўскіх войн.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Банкі, заснаваныя ў 1808 годзе
Катэгорыя·Банкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Банкі Бразіліі
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Bovespa