wd wp Пошук:

BMW Dixi

BMW DixiBMW Dixi на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19281931
Зборка:  Веймарская рэспубліка
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")[Рухавікі](/Рухавік "Рухавік")I4, 747 см³На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: Austin 7

Dixi– першы легкавы аўтамабіль, зроблены нямецкай кампаніяй БМВ.

Гісторыя

Мадэль BMW 3/15PS (BMW Dixi) з 1930 года
1928 BMW Dixi

Dixi быў брэндам аўтамабіляў Automobilwerk Eisenach (Айзенахскі аўтамабільны завод), пачынаючы з 1904 года. У складаных эканамічных умовах 1920-х гадоў кампаніі было цяжка прадаваць свае мадэлі 6/24 і 9/40. Таму вытворца вырашыў увайсці на рынак малых аўтамабіляў, і ў 1927 годзе падпісаў ліцэнзійнае пагадненне з Austin Motor Company на вытворчасць варыянта Austin 7. Была ўзгоднена гадавая вытворчасць у колькасці 2000 машын, і Dixi заплацілі Осціну роялці за кожны аўтамабіль.

Першыя 100 аўтамабіляў былі пастаўлены Осцінам у выглядзе машынакамплектаў, і ўжо ў снежні 1927 года першы з афіцыйных аўтамабіляў вытворчасці Дыксі, DA-1 3/15PS, зышоў з вытворчай лініі. Скарачэнне DA абазначала Deutsche Ausführung, што перакладаецца як Нямецкая версія; лічбы 3/15 паказвалі ўзровень падаткаабкладання і колькасць конскіх сіл. Акрамя таго, што ён быў з левым рулём і быў сабраны з дапамогай метрычнага крапяжу, аўтамабіль быў амаль ідэнтычны Austin. Былі даступныя купэ, родстар, турынг, і седан з некалькімі шасі, якія збіраліся знешнімі вытворцамі кузаваў. Большасць машын пакінулі фабрыку ў кузаве турынг.

Жадаючы пачаць вытворчасць аўтамабіляў, BMW набылі Automobilwerk Eisenach ў 1928 годзе і з ім права на вытворчасць машын Dixi. Напачатку аўтамабілі выпускаліся пад маркай BMW Dixi, але ў 1929 годзе назва Dixi была прыбрана, калі DA-1 быў заменены на злёгку абноўленую версію, аўтамабіль BMW 3/15 DA-2.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Аўтамабілі 1930-х
Катэгорыя·Аўтамабілі 1920-х
Катэгорыя·Заднепрывадныя аўтамабілі
Катэгорыя·Аўтамабілі BMW
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1928
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта