wd wp Пошук:

AvaTrade

AvaTrade — ірландская біржавая брокерская кампанія.[1] Кампанія прапануе гандаль на шматлікіх рынках, уключаючы валюты, сыравіну, фондавыя індэксы, акцыі, гандлюемыя на біржы фонды, апцыёны, крыптавалюты і аблігацыі праз свае гандлёвыя платформы і мабільную карыстальніцкую праграму.[2] Кампанія базуецца ў Дубліне, кіруючая кампанія знаходзіцца на Брытанскіх Віргінскіх астравах.[3] Таксама AvaTrade мае офісы ў Токіа, Мілане, Парыжы, Сіднэі, Шанхаі і Улан-Батары.

Гісторыя

AvaTrade была заснавана як Ava FX у 2006 годзе Эмануэлем Кроніцам, Негевам Назацкі ды Clal Finance Ltd.[4]

У сакавіку 2011 года кампанія набыла неамерыканскіх кліентаў брокера eForex.[5] У чэрвені 2011 года кампанія набыла кліентаў і тавары кліентаў за межамі Еўрапейскага Саюза ў Finotec Trading UK Limited.[6]

У 2013 годзе AvaFX змяніла сваю назву на AvaTrade.

Аперацыі

AvaTrade прапануе спотавы гандаль у асноўным праз MetaTrader 4 (MT4) і ўласнае праграмнае забеспячэнне AvaTrader.[7]

У жніўні 2013 года AvaTrade прадставіла гандаль біткоінамі з CFD на платформах AvaTrader і MT4.

Рэгуляванне

AvaTrade рэгулюецца ў ЕС Цэнтральным банкам Ірландыі, у Аўстраліі — Аўстралійскай камісіяй па каштоўных паперах і інвестыцыях, у Японіі — Агенцтвам фінансавых паслуг, Асацыяцыяй фінансавых ф’ючарсаў Японія ды Японскай асацыяцыяй таварных ф’ючарсаў, а на Брытанскіх Віргінскіх астравах — Камісіяй па фінансавых паслугах Брытанскіх Віргінскіх астравоў.[8] Кампанія прапануе свае паслугі трэйдарам з розных краін, акрамя ЗША, Новай Зеландыі, Бельгіі.[9]

Крытыка

У красавіку 2018 года Упраўленне па справах спажыўцоў і фінансаў Саскачэвана вынесла папярэджанне кампаніі з-за выкарыстання незарэгістраванай онлайн-платформы.[10]

Зноскі

  1. AvaTrade Review (нявызн.). financebrokerage.com. Праверана 26-10-2021.
  2. AvaTrade Review 2021 (нявызн.). comparebrokers.co. Праверана 26-10-2021.
  3. AvaTrade receives BVI FSC regulatory license (нявызн.). leaprate.com. Праверана 26-10-2021.
  4. Clal Finance sells remaining stake in forex unit AVA (нявызн.). globes.co.il. Праверана 26-10-2021.
  5. eForex transfers clients to AvaFX (нявызн.). financemagnates.com. Праверана 26-10-2021.
  6. AvaFX acquires clients from Finotec (нявызн.). leaprate.com. Праверана 26-10-2021.
  7. AVATrade Broker Review (нявызн.) (недаступная спасылка). forextrading.company. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 26-10-2021.
  8. AvaTrade Review (нявызн.). publicfinanceinternational.org. Праверана 26-10-2021.
  9. AvaTrade (нявызн.). brokerguide.com. Праверана 26-10-2021.
  10. Do Not Give Ava Trade Your Money (нявызн.). saskatchewan.ca. Праверана 26-10-2021.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2006 годзе
Катэгорыя·Фінансавыя кампаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Кампаніі Ірландыі