wd wp Пошук:

Australian Square Kilometre Array Pathfinder

Australian Square Kilometre Array Pathfinder (ASKAP) (бел.: Аўстралійскі пуце-пошукавы масіў плошчай у квадратны кіламетр) — радыётэлескоп, што належыць CSIRO, размешчаны ў радыёабсерваторыі Мёрчысана(англ.) бел. на захадзе Аўстраліі.

Знаходзіцца на захадзе Аўстраліі за 315 км на паўночны захад ад горада Гералдтан у радыёастранамічнай абсерваторыі. З’яўляецца комплексам асобных радыётэлескопаў аб’яднаных у адну сістэму. Складаецца з 36 антэн дыяметрам у 12 метраў кожная, аб’яднаных у адну вялізную мультывібратарную антэнную рашотку. Будаўніцтва абышлося ў 155 мільёнаў долараў.

ASKAP адкрыты напачатку кастрычніка 2012 года і ўяўляе сабой першую фазу ў будаўніцтве найбуйнейшага ў свеце радыётэлескопа Square Kilometre Array (SKA), будаўніцтва якога плануецца скончыць да 2019 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Радыётэлескопы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0