wd wp Пошук:

Atelocynus microtis

Atelocynus microtis — драпежнае млекакормячае сямейства сабачых, адзіны прадстаўнік роду Atelocynus.

Знешні выгляд

Драпежная жывёла сярэдніх памераў (97-130 см у даўжыню, 35 у вышыню), з кароткімі лапамі і шчыльна складзеным целам. Морда доўгая і тонкая, з невялікімі вушамі (34-52 мм), размешчанымі па баках галавы. Спіна лісіцы часта афарбаваная ў рудавата-шэры або чорны колер, у той час як ніз — светла-рыжы. Жывот — рудавата-карычневы. Хвост пухнаты, цёмны (часта чорны) да 35 см у даўжыню і дапамагае жывёле хутка мяняць кірунак бегу. Паміж пальцамі лап размешчаны часткова рэдукаваныя перапонкі, якія сведчаць аб паўводным спосабе жыцця гэтага драпежніка. У жывёлы 42 зуба, як і ва ўсіх драпежнікаў. Кончыкі зубоў, якія тырчаць з рота, відаць нават калі рот шчыльна зачынены.

Размнажэнне

Вядзе адзіночны спосаб жыцця, але ў шлюбны перыяд ўтвараюцца пары. Сам перыяд прыпадае на сезон засухі. Нашчадства невялікае, на свет з’яўляецца ўсяго каля 2-4 асобін, што кажа аб нізкай рэпрадуктыўнай здольнасці віду.

Распаўсюджанне, асяроддзе пражывання

Жыве ў трапічных лясах у басейне Амазонкі на тэрыторыі Бразіліі, Перу, Эквадора і Калумбіі. Сустракалі яго таксама ў вярхоўях Арынока (Калумбія) і ў вярхоўях Параны (Бразілія). Звычайным дзікім асяроддзем пасялення для віду з’яўляецца вільготны трапічны лес. З усіх сабак толькі гэты від прыстасаваўся да пражывання ва ўмовах трапічнага лесу на вышыні ад 1 200 да 2 000 м над узроўнем мора. Селяцца па магчымасці далей ад чалавека і блізка да крыніцы вады і ежы. Прадстаўнікоў віду вельмі рэдка сустракалі непадалёк ад паселішчаў і гарадоў.

Паводзіны ў няволі і на волі

Тыя абарыгены, якія бачылі жывёл, сцвярджалі, што яны не збіваюцца ў зграі і паводзяць сябе па адносінах да чалавеку не агрэсіўна. Злоўленыя прадстаўнікі віду паводзілі сябе ў нязвыклых умовах дакладна наадварот: агрэсіўна і палахліва, спрабавалі ўкусіць надыходзячага чалавека, рыкалі. Пазней паводзіны змянялася, рабіліся мяккімі, што сведчыць аб магчымасці прыручэння гэтых жывёл.

Папуляцыя, захаванне віду

Аб папуляцыі вядома тое, што нягледзячы на шырокі арэал, прадстаўнікоў віду засталося вельмі мала. Гэты від занесены ў Чырвоныя кнігі Бразіліі і Калумбіі, але не ўваходзіць у Прыкладанні канвенцыі СІТЕС (CITES). Аднак, ён уключаны ў бразільскі спіс відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання і таму юрыдычна абаронены ў Бразіліі, а таксама уключаны ў папярэдні спіс Калумбійскіх відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сабачыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта