wd wp Пошук:

Arp 230

Arp 230 (таксама IC 51, ці PGC 2710) — лінзападобная галактыка ў сузор’і Кіта на поўдзень ад экліптыкі, аддаленая ад Сонечнай сістэмы прыкладна на 80 мільёнаў светлавых гадоў[1].

Адкрыта 30 жніўня 1892 года Стэфанам Жавелам у абсерваторыі Ніцы[ru] з дапамогай на той час самага вялікага ў свеце рэфрактара, а пазней унесена ў Індэксны каталог[2][3].

Пазней галактыка была ўключана Хэлтанам Арпам[ru] у яго Атлас пекулярных (незвычайных) галактык[ru] з прычыны яе незвычайнай кальцавой структуры, якую можна разглядзець цераз касмічны тэлескоп Хабл[4][5]. Яе больш дакладная класіфікацыя, як «добрага кандыдата ў галактыкі з палярным кальцом[ru]», была апублікавана ў пачатку 1990-х гадоў[6].

Структура

Мяркуецца, што галактыка мае палярнае кальцо[ru] і ўтварылася ў выніку сутыкнення дзвюх галактык[ru], якія зараз праходзяць апошнюю фазу зліцця ў адну галактыку[1]. Знешняе кальцо вакол IC 51 складаецца з зорак і пылу і круціцца над полюсамі галактыкі. Астраномы лічаць, што арбіта меншай з галактык, якія ўтварылі IC 51, праходзіла перпендыкулярна дыску большай галактыкі. У ходзе зліцця меншая галактыка была разарвана і ўтварыла палярнае кальцо[7].

Зноскі

  1. 1 2 Seligman, Courtney IC 51 (англ.) . Celestial Atlas. Праверана 23 снежня 2017.
  2. S. Javelle: Catalogue de Nébuleuses Découvertes Avec le Grand Équatorial de l’Observatoire de Nice, Bibcode1895AnNic…4B…1J (s. J. 33)
  3. J. L. E. Dreyer: Index Catalogue of Nebulæ found in the years 1888 to 1894, with Notes and Corrections to the New General Catalogue, Bibcode1895MmRAS..51..185D.
  4. Halton Arp: Arp 230
  5. J. Westphal: Peculiar and Interacting Galaxies
  6. Bradley C. Whitmore, Ray A. Lucas, Douglas B. McElroy, Thomas Y. Steiman-Cameron, Penny D. Sackett, Rob P. Olling: New observations and a photographic atlas of polar-ring galaxies, Bibcode1990AJ….100.1489W
  7. The polar ring of Arp 230 (англ.) . Hubble. ESA (4 сакавіка 2013). Праверана 23 снежня 2017.

Спасылкі

IC 47 | IC 48 | IC 49 | IC 50 | IC 51 | IC 52 | IC 53 | IC 54 | IC 55
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аб’екты IC
Катэгорыя·Галактыкі
Катэгорыя·Кіт (сузор’е)