«Apple Music Awards» — штогадовая музычная прэмія, якая заснавана кампаніяй «Apple» у 2019 годзе. Прэмія ўручаецца ў пяці намінацыях. «Альбом года» і «Песня года» вызначаюцца аўтаматычна ў залежнасці ад таго, што падпісанты «Apple Music» часцей за ўсё слухалі на працягу года. Лаўрэатаў у катэгорыях «Артыст года», «Лепшы аўтар песень» і «Прарыў года» вызначае каманда рэдактараў «Apple Music», у якую ўваходзяць музычныя крытыкі і знакамітасці.[1][2][3][4][5]
Першая цырымонія ўручэння «Apple Music Awards» адбылася ў «Steve Jobs Theater» у штаб-кватэры кампаніі «Apple Park[en]» (Куперціна[en]) 4 снежня 2019 года. На ёй з адмысловым канцэртам выступіла Білі Айліш.[6][7][8][9]