wd wp Пошук:

Aphex Twin

Рычард Дэвід Джэймс (нарадзіўся 18 жніўня 1971 году) больш вядомы як Aphex Twin, і значна меней як AFX ― гэта брытанскі музыка, кампазітар і дзіджэй ірландскага паходжання. Ён знакаміты сваімі сваеасаблівымі працамі ў такіх электронных стылях, як джангл, тэхна і эмбіент. Музыкальныя журналісты такіх выданняў, як Mixmag, The New York Times, NME, Fact, Clash і The Guardian называлі Джэймса адным з найболей уплывовых і важкіх артыстаў сучаснай электроннай музыкі.

Вырослы ў Корнуолле, Джэймс пачаў дзіджэіць на бясплатных вечарынах і клубах свайго рэгіёну ў ранніх 80-х, а пазней - на пляцоўках па ўсёй Вэст-Кантры. Яго дэбютны EP, Analogue Bubblebath, быў выпушчаны ў 1991 годзе на лэйбле Mighty Force Records. Дадзены рэліз прынёс аўтару прызнанне і культ паслядоўнікаў; ён пачаў выступаць у тэхна-клюбах і рэйвах па ўсёй Велікабрытаніі і кантынентальнай Еўропе. У тым жа годзе Джэймс стаў сузаснавальнікам лэйбла Rephlex Records.

Ягоны дэбютны альбом Selected Ambient Works 85–92 1992 году, які выйшаў на бельгійскім лэйбле Apollo, атрымаў значна шырэйшае прызнанне ад крытыкаў. У гэтым годзе ён таксама з’явіўся на ўплывовай кампіляцыі Warp Records Artifical Intelligence. У наступным годзе ён падпісаўся на Warp і ў далейшым выпусціў такія трапіўшыя ў чарты альбомы, як …I Care Because You Do (1995) і Richard D. James Album (1996), а таксама і такія сінглы з топ-40, як On (1993), Come to Daddy (1997), і Windowlicker (1999). Музыкальныя жа кліпы на песні Come to Daddy(1997) і Windowlicker (1999), знятыя Крысам Каннінгэмам, прыцягнулі да музыкі шырокую міжнародную ўвагу.

Пасля выпуску Drukqs у 2001, Джэймс cтраціў некалькі год на музыкальныя рэлізы на ягоным уласным лэйбле Rephlex label, уключая серыю з 11 міні-альбомаў Analord і пару рэлізаў 2007 году пад займеннем the Tuss. У 2014 годзе ён зрабіў даступным раней невыпушчаны лонг-плэй 1994 году Caustic Window пад аналагічным псеўданімам. Болей чым праз год ён вярнуўся з альбомам Syro, атрымаўшым Грэммі ў катэгорыі “лепшы электронны/танцавальны альбом”. З таго часу ён выпусціў некалькі EP, трапіўшых у чарты, уключая Cheetah (2017), і Collapse (2018).

Раннія гады

Джэймс нарадзіўся 18 жніўня 1971, у ірландскім Лімерыку ад валійскіх бацькоў. Ён казаў, што мае няжывога ад роду брата Рычарда, ад якога ён і атрымаў у спадчыну сваё імя.У інтэрв’ю Alternative Press 1997 году ён заявіў што гэтая смерць адбылася падчас перасоўвання ягонай сям’і ў Канаду ў 1968 для шахцёрскай працы; гэта падзея заахвоціла ягоную маці перавыкарыстаць імя, бо “яна не жадала мірыцца з смерцю дзіця”. Джэймс узрос у Корнуэлле, дзе ён жыў у Ланнэре, падчас вучобы ў школе Рэдрут у Рэдруце. Джэймс заяўляў, што яму падабалася расці тутака, “адрэзаным ад горалу і астатняга свету”. Ён зацікавіўся ствараннем гукаў да напісання музыкі, граў з струнамі ўнутры сямейнага піяніна і разабраным магнітафонным абсталяваннем. Па славах Джэймса, у ўзросце 11 год ён змог выцягнуць гук з хатняга камп’ютару Sinclair ZX81, у якога фізічна не было гукавай карткі: “Я пагуляў з машынным кодам і знайшоў некалькі кадоў, якія дазвалялі прымаць ТВ-сігналы, якія і ўтваралі гэты жудасны шум, калі вы павышалі громкасць”. Таксама ён казаў, што купіў свой першы сінтэзатар у ўзросце 12 год і пасля з’явы зацікаўленнасці ў электроніке змог мадыфіцыраваць аналагавыя сінтэзатары “і іншае барахло” для стварэння шуму.

Джэймс пачаў ствараць музыку ў 14, такім чынам часткова хаваясь ад “страшэнна жудасных” альбомаў Jesus and Mary Chain, якія слухала ягоная сястра. У Корнуолле было ўсяго некалькі музыкальных крам, але гэта кампенсавалася начным жыццём з папулярным тамака кіслотным хаусам. Джэймс сцвярджаў, што пісаў музыку з падабенствамі да кіслотнага хауса і тэхна гадамі да таго як услыхаць гэтыя жанры, што ўпасьледстве прывяло да таго, што ён выкупаў абсалютна ўсе запісы такой стылістыкі, якія мог знайсці. У пазнейшым падлёткавым узросце Джэймс пачаў дзіджэіць у клубах і на рэйвах, уключая трэкі ўласнай вытворчасці на сваіх сэтах. Ён вучыўся ў Корнульскім каледжы з 1988 да 1990 і скончыў яго з нацыянальным дыпломам інжынера. З слоў аднаго з рэктараў, ён часта апранаў навушнікі падчас практычных заняткаў; у яго была “свайго роду містыка… Я думаю, што некаторыя студэнты млелі перад ім”.

Кар’ера

1988-1991: Бясплатныя корнуэлльскія вечарынкі, Rephlex Records і першыя рэлізы

У позніх 80-х, Джэймс быў уцягнуты ў кам’юніці корнуэльскіх свабодных вечарынак, устройвая рэйвы на “сакрэтных бухтах уздоўж узбярэжжа і за пясчанымі выдмамі”. Упершыню ён дзіджэіў на свяце 1988 году ў амбары. Таксама вядома, што вечарынкі ўстройваліся ў кар’еры Гвеннап. Яны ў асноўным прыцягвалі лакальную моладзь і вандроўнікаў, з уваходнымі ахвяраваннямі, прымаемымі ў канабісе. Цесна звязанае кам’юніці таксама ўстройвало вечары ў маленькіх клюбах у гарадах па ўсяму вокругу, уключая Сэнт-Айвс, Порттован ды Сэнт-Остэл. Джэймс пазней назаве гэтую сцэну “лепшай з тых, у якіх ён удзельнічаў”.

Ён атрымаў пастаянны дзіджэйскі пульт у 1989, грая па чаргуючыхся тыднях у начным клюбе Боўгі ў Крантоке. Тутака ён сустрэў Тома Мідльтона і Грант Уілсан-Кларыдж. Знаходзячыся пад уплывам музыкі Джэймса, Мідльтон прайграў касету, дадзеную яму Джэймсам, арганізатару бясплатных вечарынак у Эксетары, які ў канцы канцоў упэўніў Джэймса выпусціць запіс на на ягоным новым гуказапісваючым лэйблы Mighty Force Records. Спачатку ён працівіўся, аднак пасля ЛСД-трыпу за кулісамі дзіджэйскага канцэрту, Дарбі ды Мідльтон угаварылі яго выпусціць касету. Пазней Дарбі заяўляў “Я думаю, што без гэтага начнога трыпу аніякага Aphex Twin’у б не існавала”. Джэймс казаў аналагічна “…яны прымусілі мяне падпісаць кантракт тады, калі я быў пад кайфам. Я трыппіў, а яны махалі гэтымі грошамі і ручкай каля мяне. Гэта крыху клішыравана, аднак іменна такім чынам яны атрымалі мой подпіс на кантракце”. Таксама натхнёны музыкай Джэймса, Уілсан-Клэрыдж прапанаваў выкарыстаць крыху грошаў, якія ён застаўляў для стварэння лэйбла, для выпуску альбому. Ён і Джэймс заснавалі Rephlex Records у 1991 годзе.

Першым рэлізам Джэймса стаў міні-альбом на 12 абаротаў Analogue Bubblebath, рэлізнуты на Mighty Force ў верасні 1991 году. Дадзены альбом трапіў у плэйліст Kiss FM, уплывовай лонданскай радыё-станцыі, прыдавая яму шырокую вядомасць на танцавальнай музычнай сцэне. У 2015 The Guardian назваў рэліз адным з ключавых момантаў у гісторыі танцавальнай музыкі. Дадзеная касета прыцягнула ўвагу Ренаата Вандепапельера, кіраўніка R&S Records, аднаго з лідыруючых рэйв-лэйблаў Еўропы таго часу. Джэймс наведаў яго ў Бельгіі, прыняся з сабою каробку поўную касет з ягонай музыкай. З гэтых запісаў яны выбралі трэкі яшчэ на два альбомы, уключая першы альбом Джэймса Selected Ambient Works 85-92.

У 1992, па меры таго, як распаўсюджвалася інфармацыя аб ягоных EP, Джэймс пачынае выступаць на лонданскіх тэхна-мерапрыемствах, такіх як фарміруючы клюб Knowledge, які прахадзіў у SW1 у лонданскай Вікторыі і ўплывовы начны клюб Lost.

У 1991 і 1992, Джэй выпусіў тры EP Analogue Bubblebath, два міні-альбомы як Caustic Window, EP Red, як удзельнік калектыву Universal Indicator,разам з міні-альбомамі Digeridoo і Xylem Tube на лэйбле R&S. Хоць ён і пераехаў у Лондан для навучання электроніке ў Кігстанскім палітэхнічным універсітэце, ён прызнаваўся Дэвіду Тупу, што ягоная вучоба выслізгвалася ад яго па меры працягу займання электроннай музыкай.

1992-1994: Selected Ambient Works і першы поспех

Першы паўнавартасны альбом Aphex Twin, Selected Ambient Works 85-92 уключыў матэрыял, які адносіцца да падлёткавых год Джэймса. Ён быў рэлізнуты ў лістападзе 1992 на Apollo Records, даччынай кампаніі R&S. Джон Буш з Allmusic пазней назаве гэты альбом пераломным момантам у эмбіент музыцы. У рэцэнзіі 2002 году журнала Rolling Stone на альбом Пэт Блэшыл адзначыў, што Aphex Twin “выйшаў за мяжы эмбіент-музыкі Брайана Эно, злучая пышныя гукавыя ландшафты з акіянічнымі рытмамі ды басавымі лініямі”, дэманструя, што “тэхна можа быць чымсьці большым, чым наркатычная танцавальная музыка”. Пісаўшы для Pitchfork у 2002, Дэвід Перакара назваў яго “самай цікавай музыкай, створанай калі-небудзь пры дапамозе клавіятуры ды камп’ютара”. Бэн Мёрфі з DJ Magazine назваў рэліз “эпахальным запісам у каноне IDM, эмбіента і эксперыментальнай музыкі”.

Акрамя гэтага, у 1992 Джэймс выпусціў міні-альбом Digeridoo і Xylem Tube EP як Aphex Twin, міні-альбом Pac-Man (альбом рэміксаў на пакманаўскую музыку) пад займеннем Power-Pill. два з чатырох EP Joyrex (Joyrex J4 EP ды Joyrex J5 EP) як Caustic Window, і Analogue Bubblebath 3. “Digeridoo” дасягнуў 55 пазіцыі ў чарце брытанскіх сінглаў, і пазней апісваўся Rolling Stone як “прадвеснік драм-энд-бэйса”. У гэтым жа годзе ён пад займеннем Dice Man таксама апынуўся на кампіляцыі лэйбла Warp Records “Artifical Intelligence” з трэкам Polygon Window. Менавіта гэтая кампіляцыя дапамагла ўзнікнуць такому жанру, як “інтэлектуальная танцавальная музыка” і запусціць кар’еру не толькі самога Джэймса, але і Autechre разам з Richie Hawtin. У 1993 паследавалі ягоныя рэлізы на Warp: Surfing on Sine Waves (другі запіс у серыі Artifical Intelligence), ды міні-альбом Quoth, пад псеўданімам Polygon Window, а пазней і EP “On”, які трапіў у топ-40 брытанскіх чартаў. Таксама Rephlex выпусціў міні-альбом Джэймса пад займеннем Bradley Strider, а таксама яшчэ два запіса Caustic Window.

Джэймс удзельнічаў у некаторых турах 93-га року. Ён падтрымліваў гурт the Orb і далучыўся да туру “Midi Circus”, які праходзіў на пляцоўках па ўсёй Велікабрытаніі, будучы хэдлайнерам разам з Orbital, the Orb, ды Drum Club. На прыканцы году ён прымаў удзел у туры NASA “See the Light” разам з Orbital, Moby ды Vapourspace на пляцоўках па ўсёй ЗША.

Warp выпусціў другі альбом Aphex Twin, Selected Ambience Works Volume II у 1994, які даследваў значна болей эмбіентнае гучанне, натхнённае ўразуметымі снамі і вопытам Джэймса ў вобласці сінэстэзіі. Ён дасягнуў адзінаццатай строчкі брытанскага чарта, але быў не асабліва добра прыняты крытыкамі. Пазней крытык Сайман Рэйхолдс

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134882512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Richard D. James // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 6 Rate Your Music — 2000. Праверана 25 снежня 2019.
  4. Rate Your Music — 2000. Праверана 25 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манстэры