wd wp Пошук:

Anyphaena accentuata

Anyphaena accentuata — адзін з нешматлікіх еўрапейскіх відаў павукоў сямейства Anyphaenidae[1].

Біялагічнае апісанне

Самка даўжынёй ад 4,5 да 8,5 мм, самец ад 4 да 6,5 мм. Самец і самка падобныя, але яе афарбоўка значна больш яркая, а ногі даўжэйшыя.

Арэал

Anyphaena accentuata у Мінску

Шырока распаўсюджаны ў Еўропе, ад Партугаліі да Скандынавіі, ад Расіі да Міжземнаморскага рэгіёну. У тым ліку сустракаюцца ў Беларусі.

Лад жыцця

Гэтыя павукі жывуць на дрэвах і хмызняках у лісці і парастках, дзе і палююць на працягу ночы на дробных насякомых (двухкрылых, тлю)[1]. Любіць вільгаць[2]. Самкі з’яўляюцца актыўнымі аж да восені, а затым знаходзяць прытулак у розных хованках блізка да зямлі.

Спарванне адбываецца ў пачатку лета. Пры гэтым самцы прыцягваюць самак гукам і вібрацыяй, якую ствараюць шляхам частых націскаў брушкам аб паверхню ліста. Коканы, напоўненыя яйкамі, самкі хаваюць у згорнутым лісці і доўгі час ахоўваюць[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Anyphaena accentuata на сайце Фаўна Беларусі (руск.)
  2. R. Braun: Das Sexualverhalten der Krabbenspinne Diaea dorsata (F.) und der Zartspinne Anyphaena accentuata (Walck.) als Hinweis auf ihre systematische Eingliederung. Zool. Anz. 160, 1958: S. 119—134.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Павукі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта