wd wp Пошук:

Am386

AMD Am386DX-40 CPU
Am386SX/SXL

Працэсар Am386 фірмы AMD, сумяшчальны з працэсарам Intel 80386, быў выпушчаны ў 1991 годзе.

Am386 меў невялікае энэргаспажыванне. Эканамічнасць дазваляла яму дасягаць больш высокай частаты, чым у галоўнага канкурэнта: яго старэйшая мадэль у керамічным корпусе працавала на частаце 40 МГц, у той час як самая старэйшая мадэль Intel 80386 дасягала толькі 33 МГц, а большасць працэсараў Intel працавалі на частаце 16-25 МГц.

Ва ўмовах абвастрыўшайся ў пачатку 90-х гадоў барацьбы платформ гэты працэсар быў удалым рашэннем, які не патрабаваў вялікіх выдаткаў на вялікую прадукцыйнасць. На той момант было ўжо відавочна, што састарэлыя камп’ютары будуць хутка цалкам выціснуты.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·X86
Катэгорыя·Мікрапрацэсары фірмы AMD