wd wp Пошук:

Allen Telescope Array

Антэнная рашотка Аллена (The Allen Telescope Array. ATA) — суместны праект Інстытута SETI і радыёастранамічнай лабараторыі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. Тэлескоп з’яўляецца рашоткай з 42 спадарожнікавых антэн-талерак (плануецца, што ў будучыні іх колькасць дасягне 350) дыяметрам 6 м кожная. Такая рашотка дзейнічае як тэлескоп з антэнай дыяметрам 100 м. знаходзіцца на завяршальнай стадыі будаўніцтва і знаходзіцца ў абсерваторыі Hat Creec Observatory у 470 км на паўночны захад ад Сан-Францыска.

Адна з уваходзячых у комплекс антэн

Да красавіка 2011 года комплекс кругласутачна займаўся радыёастранамічным назіраннем нашай і іншых галактык, успышак гама-выпраменьванняў з мэтай пошуку іншапланяцян. Для гэтага АТА даследаваў 100 000 ці нават 1 000 000 навакольных зорак, змог ахапіць міліярд каналаў з частатой ад 0,5 да 11,2 ГГц, але нават гэты дыяпазон — кропля ў моры магчымых радыёчастот.

у тым, што такія сігналы будуць знойдзены, вядучы астраном праекта Сэт Шостак (Seth Shostak) практычна не сумняваецца. Праўда ён не разлічвае не тое, што знойдуцца такія замілавальныя істоты, якім быў іншапланяцянін у аднаіменным фільме Стывена Спілберга. акрамя таго, Шостак лічыць, што бліжэйшыя да нас разумныя істоты жывуць на адлегласці некалькіх (ці нават шматлікіх) светлавых гадоў, такім чынам, у бліжэйшай будучыні сустрэча двух сусветаў з’яўляецца нерэальнай. Прыйдзецца абмяжоўвацца радыёсувяззю. Хаця не выключана і тое, што ў іншай разумнай цывілізацыі будуць у наяўнасці тэхналогіі, якія дазволяць пераадолець такую адлегласць.

Дадзеный праект першапачаткова называўся 1hT (One Hectare Telescope), але потым быў пераіменаваны ў гонар аднаго з заснавальнікаў кампаніі МайкрасофтПола Алена, які фінансава падтрымаў будаўніцтва першага і другога этапаў комплексу (42 антэны), агулам выдаткаваўшы больш за 30 міліёнаў долараў. Акрамя таго, на асобных талерках замацаваны таблічкі з імёнамі тых мецэнатаў, на чые грошы тая ці іншая талерка была набыта.

У канцы красавіка 2011 года тэлескопы былі выключаны праз адсутнасць фінансавання[1]. Аб гэтым дырэктар інстытута SETI Том Пірсан паведаміў у лісце[2] да спонсараў[3]. У чэрвені Інстытут SETI правёў збор дабраахвотных сродкаў для запуска тэлескопаў[4]. Арганізатары збора сродкаў сцвяржалі, што для аднаўлення працы дастаткова сабраць 200 000 долараў. У жніўні 2011 года патрэбная сума для кароткатэрміновага функцыянавання была сабрана[5].

Зноскі

  1. Sahagun, Louis. SETI Institute’s search for extraterrestrial life hits a budgetary black hole(англ.) , Los Angeles Times (7 мая 2011).
  2. Tom Pierson Status of the Allen Telescope Array(англ.) . Інстытут SETI (22 красавіка 2011).
  3. У Земли не хватило денег на поиск инопланетян(нявызн.) (27 красавіка 2011).
  4. Join us(англ.) . Інстытут SETI.
  5. Cook, John. Searsh for ET continues as Paul Allen-backed telescope hits short-term funding goal(англ.) , Geek Wire (7 жніўня 2011).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Астранамічныя абсерваторыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з англійскай
Катэгорыя·Пошук пазаземнага жыцця
Катэгорыя·Радыётэлескопы