wd wp Пошук:

Alauda razae

Alauda razae — маленькая птушка з сямейства жаваранкавых, арэал якой абмежаваны 6 км² ненаселенага вострава Разу ў Каба-Вердэ.

Даўжыня невялікая, 15 — 18 см, самцы буйней і колькасна пераўзыходзяць самак. Апярэнне у ніжняй частцы цела белае і аднастайнае, уверсе і на грудзях сустракаюцца чорныя і карычневыя палоскі. На галаве ўздымаецца чубок.

Харчаванне ў асноўным складаецца з лічынак, насення, цыбулін, матылькоў і конікаў. Насякомых знаходзяць, раздзіраючы дзюбай сухую зямлю.

У мінулым, да пачатку каланізацыі у XV ст., від сустракаўся і на іншых астравах (Сан-Вісенты, Санта-Лузія, Санту-Антан і, меркавана, Бранку), што пацвярджаецца знойдзенымі парэшткамі. Колькасць вагаецца ад 250 да 999 асобін у залежнасці ад клімату[1].

Галерэя

Зноскі

  1. IUCN: Raso Lark (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Знікаючыя віды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жаваранкавыя
Катэгорыя·Астраўныя эндэмікі
Катэгорыя·Эндэмікі Афрыкі
Катэгорыя·Каба-Вердэ
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL