wd wp Пошук:

Acrolepiopsis assectella

Acrolepiopsis assectella — матылёк з сямейства Acrolepiidae.

Апісанне

Матылёк — размах крылаў 12-15 мм. Яйкі авальныя, малочнага колеру. Вусені апошняга ўзросту даўжынёй 10-11 мм, жаўтлява-зялёныя з карычневымі бародаўкамі. Кукалка цёмна-карычневая.

Экалогія

Зімуюць кукалкі або матылькі ў глебе пад расліннымі рэшткамі. Вясной матылі адкладаюць адзінкавыя яйкі на ніжні бок лісця цыбулі, на шыйку цыбуліны, кветкавыя стрэлкі. Развіццё вусеняў доўжыцца 12-16 дзён. Акукліванне адбываецца на кармавой расліне або ўнутры ліста. Кукалка развіваецца 9-15 дзён. На працягу года шкоднік дае два-тры пакаленні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Матылі