wd wp Пошук:

9-я партызанская брыгада імя С. М. Кірава

9-я партызанская брыгада імя С. М. Кіравапартызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1944 года на базе 539-га атрада, арганізаванага ў кастрычніку 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Кіраўскага раёна. 27 чэрвеня 1944 года брыгада (831 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камісару 102-га атрада брыгады У. А. Парахневічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

Гісторыя

Партызаны ў жніўні 1943 года ў раёне станцыі Рагачоў і ў чэрвені 1944 года ў раёне станцыі Латва ўдзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». У кастрычніку 1943 года каля станцыі Чырвоны Бераг пусцілі пад адхон 4 эшалоны. У маі 1944 разбілі 13 аўтамашын, разбурылі 11 мастоў, 3,5 км палявой тэлеграфнай лініі. У чэрвені 1944 года вялі баі з ворагам, які адступаў уздоўж шашы МагілёўБабруйск.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1944 годзе