wd wp Пошук:

80-я асобная мотастралковая брыгада

Заняткі па баявой падрыхтоўцы з вайскоўцамі 80-й омсбр, Мурманская вобласць, 30 сакавіка 2020 года.

80-я асобная мотастралковая брыгада (арктычная) — тактычнае злучэнне берагавых войскаў Ваенна-марскога флоту Расійскай Федэрацыі.

Умоўнае найменне — воінская часць № 34667 (в/ч 34667). Скарочанае сапраўднае Найменне — 80 омсбр(а).

Фарміраванне ўваходзіць у склад 14-га армейскага корпуса Аб’яднанага стратэгічнага камандавання «Паўночны флот». Пункт пастаяннай дыслакацыі — пасёлак Алакурці Мурманскай вобласці[2].

Гісторыя

80-я асобная мотастралковая брыгада была створана 31 снежня 2014 года, баявы сцяг уручана 17 студзеня 2015 года камандуючым Паўночным флотам адміралам Уладзімірам Каралевым камандзіру брыгады палкоўніку Іллі Паўлоўскаму.

Задачы

Задачай асобнай брыгады з’яўляецца кантроль тэрыторый ад Мурманска да Новасібірскіх астравоў у аператыўным узаемадзеянні з часцямі ПДВ і марской пяхоты Паўночнага флота[3]. Вучэнні рэгулярна праходзяць на расейскіх арктычных выспах і Таймыры.[4][5]

Арганізацыя

Абсталяванне і ўзбраенне

Аснову транспартнай тэхнікі брыгады складаюць гусенічныя цягачы МТ-ЛБВМК, двухзвенныя цягачы ДТ-10, ДТ-30 і ТТМ-4902[6], снегоходы А-1, ТТМ-1901 «Беркут» з ацяплянай кабінай[7], паўнапрывадныя грузавікі Урал і КАМАЗ, адаптаваныя да экстрэмальна нізкіх тэмператур (да −52 °C).[8]

На ўзбраенні брыгады складаюцца самаходныя гаўбіцы 2С1.[9] 82-мм мінамёты 2Б14, БПЛА Арлан-10[10].

Зноскі

  1. першай у Расіі арктычнай брыгадзе Паўночнага флота ўручылі баявы сцяг злучэння(руск.) . ТАСС (17 студзеня 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  2. 1 2 арктычную брыгаду мотастралкоў Паўночнага флота паднялі па вучэбнай трывозе(руск.) . ТАСС (5 лютага 2016). Праверана 1 жніўня 2016.
  3. Минобороны: арктическая мотострелковая бригада впервые участвует в проверке боеготовности(руск.) . ТАСС (16 марта 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  4. Арктические мотострелки уничтожили «террористов» на Новой Земле(руск.) . Звезда. Праверана 1 жніўня 2016.
  5. Арктические стрелки окружили противника на промышленном объекте на Таймыре(руск.) , Звезда (28 августа 2015). Праверана 9 жніўня 2016.
  6. Война на снежном бездорожье: какая армейская техника выполняет задачи в полярных широтах(руск.) , Звезда (14 февраля 2016). Праверана 9 жніўня 2016.
  7. Арктическая мотострелковая бригада получит более 100 единиц военной техники(руск.) . ТАСС (22 января 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  8. Арктические стрелки уничтожили «террористов» на Новой Земле(руск.) . Звезда (7 октября 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  9. Мотострелки Арктики испытывают «Гвоздики» и «Акации»(руск.) . Звезда (16 февраля 2015). Праверана 1 жніўня 2016.
  10. Арктическая бригада Северного флота провела стрельбы из ЗРПК «Панцирь-С1» на Котельном(руск.) . ТАСС (21 сентября 2015). Праверана 1 жніўня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2014 годзе
Катэгорыя·Воінскія часці і фарміраванні Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0