wd wp Пошук:

8-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага

8-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падраздзяленне войска Вялікага Княства Літоўскага перыяду Рэчы Паспалітай, утворанае 1 сакавіка 1790 года як Пяхотны рэгімент дому Радзівілаў, распушчанае ў студзені 1794 года і ўзноўленае ў красавіку 1794 года.

З’яўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася з некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазнейшаму пяхотнаму палку. Складаўся з 2 батальёнаў па чатыры роты (астатнія 8 палкоў літоўскай пяхоты мелі толькі па адным батальёне).

Размяшчэнне: Нясвіж, Чарнобыль (1791), Нясвіж (1792), Плоньск, Стволавічы (1793).

Шэфы

Палкоўнікі

Бітвы і сутычкі

Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, у тым ліку ў бітвах пад Мірам (11 чэрвеня 1792), Зэльвай (4 ліпеня), Залужжам (11 ліпеня), Бярэсцем (23 ліпеня), а таксама ў бітве пад Соламі (25 чэрвеня 1794) у час паўстання 1794 года.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літоўскія пяхотныя рэгіменты