wd wp Пошук:

7.7 cm Infanteriegeschütz L/20

7.7 cm Infanteriegeschütz L/20   — нямецкая пяхотная гармата. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны. Распрацавана на замену ненадзейнай пяхотнай гармаце 7.62 cm Infanteriegeschütz L/16.5. Асновай паслужыла стандартная 7.7 cm FK 96 n.A.t: ствол і засаўка гэтай зброі былі ўсталяваны на лафет для горнай гарматы. Плюсам падобнай гарматы стала зменшаная аддача пры стральбе, а таксама магчымасць выкарыстоўвання снарадаў для ўзятага за аснову гарматы FK 96 n.A. (пазней быў распрацаваны спецыяльны магутны супрацьтанкавы снарад для дадзенай гарматы). Максімальная хуткасць выпушчанага снарада дасягала 435 м/с. Нягледзячы на тое, што салдаты высока ацанялі баявыя якасці гэтай гарматы, яна была зацяжкай і непаваротлівай. На змену гэтай гармаце неўзабаве прыйшла яшчэ адна зброя, створаная канцэрнам Krupp7.7 cm Infanteriegeschütz L/27.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пяхотныя гарматы
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артылерыя калібра 77 мм
Катэгорыя·Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне