7.7 cm Infanteriegeschütz L/27 — нямецкая пяхотная гармата. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны. Асновай паслужыла стандартная 7.7 cm FK 96 n.A.t: ствол і засаўка гэтай зброі былі ўсталяваны на лафет з маленькімі коламі, на якім адсутнічалі сядушкі для салдатаў і шчыт.
Гармата была распрацавана бліжэй да канца вайны і не было моцна пашырана: з вясны 1917 года і да канца войны толькі 18 батарэй былі абсталяваны падобнай зброяй. Пошукі нямецкіх інжынераў ідэальнай эфектыўнай гарматы падтрымкі пяхоты прывялі да таго, што ў нямецкім войску стала шырыцца аўстра-венгерская гармата 7.5 cm Gebirgskanone M. 15, якая выкарыстоўвалася немцамі і ў Другой сусветнай вайне.