7.7 cm Infanteriegeschütz L/20 — нямецкая пяхотная гармата. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны. Распрацавана на замену ненадзейнай пяхотнай гармаце 7.62 cm Infanteriegeschütz L/16.5. Асновай паслужыла стандартная 7.7 cm FK 96 n.A.t: ствол і засаўка гэтай зброі былі ўсталяваны на лафет для горнай гарматы. Плюсам падобнай гарматы стала зменшаная аддача пры стральбе, а таксама магчымасць выкарыстоўвання снарадаў для ўзятага за аснову гарматы FK 96 n.A. (пазней быў распрацаваны спецыяльны магутны супрацьтанкавы снарад для дадзенай гарматы). Максімальная хуткасць выпушчанага снарада дасягала 435 м/с. Нягледзячы на тое, што салдаты высока ацанялі баявыя якасці гэтай гарматы, яна была зацяжкай і непаваротлівай. На змену гэтай гармаце неўзабаве прыйшла яшчэ адна зброя, створаная канцэрнам Krupp — 7.7 cm Infanteriegeschütz L/27.