5-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падраздзяленне войска Вялікага Княства Літоўскага перыяду Рэчы Паспалітай.
З’яўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася з некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазнейшаму пяхотнаму палку.
Утвораны 30 красавіка 1775 года ў выніку перавода ў пяхоту Рэгімента драгунаў ЯМці Каралевіча Вялікага Княства Літоўскага.
Размяшчэнне: Пінск, Вільня (1778), Мсцібаў (1779), Вільня (1783), Берасце Літоўскае (1789).
Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, у тым ліку ў бітвах пад Мірам (11 чэрвеня 1792), Берасцем (23 ліпеня), а таксама ў бітве пад Соламі (25 чэрвеня 1794) і пры абароне Прагі (4 лістапада) у час паўстання 1794 года.