wd wp Пошук:

49-я радыётэхнічная брыгада

49-я радыётэхні́чная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — Мінск.

Гісторыя

у жніўні 1932 года ў Гомелі быў сфарміраваны 11-ы Гомельскі асобны батальён паветранага назірання, абвяшчэння і сувязі (ПНАС), ён вёў паветраную разведку ўздоўж заходняй Дзяржаўнай граніцы СССР. У маі 1941 года ён перайшоў у падпарадкаванне камандуючаму часткамі Кобрынскага брыгаднага раёна ППА.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў начны час было выяўлена больш за 13 тысяч паветраных мэтаў. Дзякуючы дадзеным пнасаўцаў агнём зенітнай артылерыі і знішчальнай авіяцыі ППА былі збітыя 944 самалёта і 24 аэрастата праціўніка. Акрамя таго, за гады вайны асабовым складам часці было адноўлена і адрамантавана каля 9 700 кіламетраў ліній сувязі.

29 красавіка 1949 года батальён быў перафарміраваны ў 11-ы асобны радыётэхнічны батальён ПНАС, яшчэ праз год яго ўпраўленне, рота ўпраўлення, вучэбная рота і падраздзяленні абслугоўвання перадыслакаваліся ў Мінск. Неўзабаве батальён быў перафарміраваны ў 49-ы радыётэхнічны полк.

У 1967 і 1973 гадах за высокія паказчыкі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, высокую воінскую дысцыпліну гэтая воінская часць узнагароджвалася пераходным Чырвоным сцягам ваеннага савета 2-й асобнай арміі ППА.

1 ліпеня 2009 года воінская часць была перафарміравана ў 49-ю радыётэхнічную брыгаду. Сёння яна ажыццяўляе радыёлакацыйную разведку паветранай прасторы паўночнай і паўночна-заходняй частцы Беларусі, а таксама неба над Мінскам. А асноўная задача асабовага складу — прадастаўленне інфармацыі для падраздзяленняў ВПС і войскаў ППА.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Брыгады Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Мінск