40-я агульнавайсковая армія — аб’яднанне (армія) ў складзе Узброеных Сіл СССР. Уваходзіла ў склад абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Скарочанае найменне — 40 АА.
Сфарміравана 16 снежня 1979 года ў складзе Туркестанскай ваеннай акругі. Да лютага 1989 года актыўна ўдзельнічала ў Афганскай вайне. Неўзабаве пасля сыходу савецкіх войск з ДРА была расфармавана[1].
У склад 40-й арміі ўваходзілі[2][3]:
40-я армія была ўнікальным фарміраваннем: у яе мелася ўласная авіяцыя. ВПС 40-й арміі складаліся з двух авіяпалкоў і адной баявой эскадрыллі, змешанага авіяпалка, трох верталётных палкоў, верталётнага атрада і трох асобных верталётных эскадрылляў (усяго 60 баявых самалётаў, 19 транспартных самалётаў і 253 верталёта). Самалёты дзялілі базы ў Кабуле, Шындандзе, Баграме і Кандагары з часткамі афганскіх ВПС. 40-ю армію падтрымлівалі стратэгічныя бамбавікі, якія базаваліся ў Савецкім Саюзе.
У перыяд баявых дзеянняў у Афганістане армію ўзначальвалі[4]: