wd wp Пошук:

234-ы гвардзейскі Чарнаморскі дэсантна-штурмавы полк

234 гвардзейскі Чарнаморскі ордэна Кутузава III ступені імя святога Аляксандра Неўскага дэсантна-штурмавы полк — падраздзяленне Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Уваходзіць у 76-ю гвардзейскую дэсантна-штурмавую дывізію.

Сфарміраваны ў 1926 годзе як 221-ы стралковы полк. Баявы шлях полк пачаў у Вялікай Айчыннай вайне. Байцы палка ваявалі пры абароне Адэсы, у частках Крымскага, Паўночна-Каўказскага, Паўднёва-усходняга і Сталінградскага франтоў. Пасля пераназвання ў 234-ы гвардзейскі полк ваяваў на Данскім, Заходнім і 2-м Беларускім франтах. За выхад да дзяржаўнай мяжы і вызваленне горада Брэста Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР полк быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Вялікую Айчынную вайну полк скончыў на Эльбе. 17 мая 1945 года за выдатныя баявыя дзеянні па вызваленні горада Данцыг полк быў узнагароджаны ордэнам Кутузава 3 ступені.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны полк рэгулярна браў удзел у ваенных вучэннях рознага ўзроўню. У канцы 1980-х гадоў асабовы склад палка прымаў удзел у міратворчых місіях у Ерэване, Кіравабадзе, Баку. Дапамагаў ліквідаваць наступствы землетрасення ў Арменіі. У якасці міратворчых сіл падраздзяленні палка прымалі ўдзел у міратворчых місіях у Югаславіі, Прыднястроўі, Паўднёвай Асеціі, Абхазіі.

З 1995 па 1996 гады полк прымаў удзел у Першай чачэнскай вайне. У 1999 і 2004 гадах полк удзельнічаў у Другой чачэнскай вайне.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паліцы УС Расіі
Катэгорыя·Вайсковыя часці і фарміраванні, створаныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Кутузава III ступені
Катэгорыя·Гвардзейскія палкі
Катэгорыя·Паветрана-дэсантныя войскі СССР і Расіі
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Савецкая гвардыя