wd wp Пошук:

21 cm Mörser M. 16/18

21 cm Mörser M. 16/18 (21 см цяжкая марціра М.16/18) — цяжкая марціра, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялась кампаніяй Škoda. Гэта зусім іншая гармата, чым нямецкая 21-сантыметровая Mörser 16. У 1915 годзе Škoda пачала распрацоўку праекта колавай гаўбіцы, якую можна было буксіраваць з дапамогай аўтатранспарту. Першы прататып быў незадавальняючым, бо гармата атрымалася занадта цяжкай. У сярэдзіне 1917 года была выпушчана другая гаўбіца, якая разбіралася на дзве часткі для транспартавання. Трэці прататып атрымаў пазначэнне M. 18 і быў ўсталяваны на лафеце 30,5 см Mörser M. 16. Для транспартавання гармата разбіралася на тры часткі. Пасля вайны Шкода пабудавала мадыфікаваныя версіі гарматы для новай незалежнай Рэспублікі Чэхаславакіі, дзе яны былі вядомыя як 21 cm mozdir vz. 18. Пасля акупацыі Чэхаславакіі ў 1939 годзе немцы прынялі іх пад пазначэннем 21 cm Mörser 18/19(t) ці kurze 21 cm Mörser(t). Як мінімум 15 гармат выкарыстоўваліся для берагавой абароны ў Нарвегіі.[1]

Зноскі

  1. http://forum.axishistory.com/viewtopic.php?f=70&t=144801

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Аблогавая артылерыя
Катэгорыя·Артылерыя калібра 210 мм