wd wp Пошук:

2ЭС10

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Граніт.

2ЭС10 “Граніт” — адзін з магутных у Расіі і Еўропе грузавых двухсекцыйных васьмівосных магістральных электравозаў пастаяннага току з асінхронным цягавым прывадам. Электравоз выпускаецца ў горадзе Верхняя Пышма Свярдлоўскай вобласці ТАА «Уральскія лакаматывы», сумесным прадпрыемствам нямецкага канцэрна Siemens і ЗАТ Група Сінара на базе Уральскага завода чыгуначнага машынабудавання, з 2010 года. РЧ у маі 2010 года падпісала кантракт на закупку 221 электравоза такога тыпу на 42 мільярды рублёў.

На момант стварэння электравоз з’яўляецца самым магутным лакаматывам для каляіны 1520 мм. Пры стандартных вагавых параметрах ён здольны вадзіць цягнікі вагой прыкладна на 40-50% больш, чым электравозы серыі ВЛ11. Плануецца, што пры выкарыстанні «Граніту» на участках Свярдлоўскай чыгункі з цяжкім горным профілем з’явіцца магчымасць пропуску транзітных цягнікоў вагой ад 6300-7000 тон без падзелу цягніку і адчэпкі лакаматыва. 4 жніўня 2011 г. была прадэманстравана работа 2ЭС10 ў трохсекыйным выкананні, з зададзенай нагрузкай 9000 тон. Даказаная эфектыўнасць такой кампаноўкі для працы на складаных участках ва уральскіх гарах (на перавалах).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Электравозы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вельмі кароткія артыкулы
Катэгорыя·Грузавыя электравозы
Катэгорыя·Электравозы паводле алфавіта