wd wp Пошук:

15 cm schwere Feldhaubitze M. 94

15 cm schwere Feldhaubitze M. 94 (15 cm цяжкая гаўбіца M. 94) — цяжкая гаўбіца, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гаўбіца мела бронзавы ствол, неэфіктыўную сістэму аддачы і невялікую далёкасць стральбы. Гармата была мадыфікавана ў 1899 годзе, атрымаўшы пазначэнне M 99 і магла быць ідэнтыфікавана па яе васьмікутнай форме ствала. Абедзве гаўбіцы маглі быць усталяваныя на самых розных лафетах, уключаючы шырынёй усяго 1,13 метра для выкарыстання ў гарах. Прыкладна з пачатку XX стагоддзя абедзве гарматы (M 94 і M 99) былі мадыфікаваныя, каб павялічыць вугал стральбы да 65 °. Пасля мадыфікацыі яны атрымалі пазначэнні M 94/4 і M 99/4 адпаведна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Артылерыя калібра 150 мм
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Гаўбіцы
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта