wd wp Пошук:

15 cm schwere Feldhaubitze M. 14

15 cm schwere Feldhaubitze M. 14 (15-см цяжкая палявая гаўбіца M. 14) — цяжкая палявая гаўбіца, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялася кампаніяй Škoda. Выкарыстоўвалася на ўсіх франтах як асноўная гаўбіца. Пасля сканчэння вайны да 1940-х гадоў выкарыстоўвалася ў войсках Чэхаславакіі (hruba houfnize vz. 14 hruba houfnize vz. 14/16), Венгрыі, Аўстрыі , Германіі (15 cm schwere Feldhaubitze M 14, 15 cm schwere Feldhaubitze M 14/16), Італіі (obice da 149/12 modello 14 obice da 149/13). Мадыфікацыя М.14/16 выраблялася з 1916 года, адрознівалася даўжэйшым дулам і зменшанай вагой снарада. Лафет меў сталёвыя колы. Пад дулам размяшчалася сістэма гідрапнеўматычнага тормазу.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Артылерыя ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артылерыя калібра 150 мм
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Гаўбіцы
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта