wd wp Пошук:

15 cm Luftminenwerfer M. 15 M. E.

15 cm Luftminenwerfer M. 15 M. E. (15 cm пнеўматычны мінамёт M. 15 M. E.) — пнеўматычны мінамёт, выкарыстоўваўся войскам Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Ён быў распрацаваны нямецкай фірмай Maschinenfabrik Esslingen. Пад канец кастрычніка 1915 года не менш за 4 адзінкі былі адпраўленыя на фронт для баявых выпрабаванняў, якія прайшлі паспяхова. Пасля ўліку нязначных паляпшэнняў, прапанаваных аўстрыйскімі і нямецкімі войскамі, дапрацаваны мінамёт атрымаў пазначэнне Мадэль II. Аднак неўзабаве пасля з’яўлення 12 cm Luftminenwerfer M. 16 дадзены тып мінамёта быў прызнаны састарэлым.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артылерыя калібра 150 мм
Катэгорыя·Мінамёты