wd wp Пошук:

12 cm Luftminenwerfer M. 16

12 cm Luftminenwerfer M. 16 (12 cm пнеўматычны мінамёт M. 16) — пнеўматычны мінамёт, выкарыстоўваўся войскам Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Ён быў распрацаваны Аўстрыйскім металургічным заводам у Брно. Мінамёт з’яўляўся гладкаствольным і казназарадным. Да выстралу снарад у ствале ўтрымліваўся на месцы з дапамогай абтуратара[en]. Прыкладна пры ціску ў 35 атмасфер адбываўся выстрал снарадам вагой 4,5 кг, з якіх 1 кг складала выбухоўка. Пры гэтым максімальная далёкасць складала каля 1100 метраў. Максімальная хуткасць стральбы была каля двух стрэлаў у хвіліну. Разлік складаўся з трох чалавек.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артылерыя калібра 120 мм
Катэгорыя·Мінамёты
Катэгорыя·Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне