wd wp Пошук:

15 cm L/40 Feldkanone i.R.

15 cm L/40 Feldkanone i.R.  (15 cm Feldkanone L/40 in Räderlafette) — нямецкая цяжкая палявая гармата. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны. Першапачаткова распрацавана як марская гармата, адаптавана пад патрэбы сухапутных войскаў.

Гісторыя

У 1915 годзе ў немцаў не хапала далёкабойнай артылерыі, з прычыны чаго ім давялося здымаць карабельныя гарматы і спецыяльна абсталяваць іх для сухапутных войскаў. Так, нямецкая гармата SK L/40, стаялае на шэрагу дадредноўтаў(англ.) бел. (існавалі варыянты L/40 і L/45), была адаптавана пад патрэбы сухапутнаму войску і атрымала індэкс 15 cm FK i.R..

Для пераабсталявання давялося стварыць спецыяльны лафет масай 7450 кг. Гармату для перавозкі разбіралі на тры часткі: ствол, лафет і гарматную платформу. Перавозілі яго на грузавіках ці чыгуначных саставах, а ўсталёўвалі з дапамогай крана. Для стральбы папярэдне засынаўся порах, а потым устаўляўся снарад.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Палявыя гарматы
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артылерыя калібра 150 мм
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне