wd wp Пошук:

13.5 cm K 09

13.5 cm Kanone 09  (13.5 cm K 09) — нямецкая цяжкая палявая гармата ўзору 1909 гада. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны.

Гісторыя

Распрацавана канцэрнам Krupp ў Эсэне як замена гарматы 10 cm K 04. Да пачатку вайны на ўзбраенні Германіі было ўсяго 4 такіх гарматы.[1] У 1915 годзе вытворчасць была прыпынена па прычыне бесперспектыўнасці (калібр і памеры былі занадта вялікімі), аднак пасля вытворчасць аднавілі. 29 верасня 1918 падчас бітвы за Паўночны канал(англ.) бел. (частка Стадзённага наступу) Новазеландская дывізія захапіла адну такую гармату сіламі двух батальёнаў Велінгтанскага палка падчас штурму лініі Гіндэнбурга. Захопленая гармата пад нумарам 4 была адпраўлена ў Новую Зеландыю як трафей, а ў 1920 годзе падорана гораду Уэлінгтан у памяць пра адвагу салдатаў. У цяперашні момант гэта адзіны асобнік 135-мм гармат падобнага тыпу.[2]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Jäger, p. 29
  2. The Guernsey Guns. Great War CI.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Палявыя гарматы
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артылерыя калібра 135 мм