wd wp Пошук:

Яўстах Каятан Сапега

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сапега. Яўстах-Каятан Сапега (7 жніўня 1797, Веркі каля Вільні — 16 лістапада 1860) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын князя Францішка Сапегі ад яго жонкі графіні Розы (Пелагеі-Розы) Патоцкай.

Біяграфія

У маладосці служыў у расійскай кавалерыі. Падарожнічаў па Еўропе. Натуралізаваўся ў Велікабрытаніі: атрымаў грамадзянства і захаваў княскі тытул, што сталася выключэннем у брытанскім правадаўстве.

Пасля смерці бацькі (1829) атрымаў вялізныя ўладанні ў Беларусі.

У 18301831 удзельнічаў у Лістападаўскім паўстанні, быў падпаручнікам у штабе галоўнакамандуючага генерала Яна Скшынецкага, адзначаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». Пасля паражэння паўстання ў эміграцыі ў Францыі. Адхіліў прапанову Мікалая I прыняць канфіскаваныя маёнткі ўзамен за вернападданую прысягу, у выніку чаго музейныя зборы, бібліятэкі і архівы Сапегаў вывезены ў Санкт-Пецярбург. Памёр у Парыжы.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1797 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1860 годзе
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 16 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных