wd wp Пошук:

Яўген Якаўлевіч Кантылёў

Яўген Якаўлевіч Кантылёў (нар. 2 красавіка 1938; в. Елькаўшчына, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік-празаік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў разам з маці ў в. Ляхаўшчына. Скончыў Масюкоўскую сямігодку, Мінскі лесатэхнічны тэхнікум, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1969).

З 1956 працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній, эксперыментальным заводзе Акадэміі навук, у цэнтральным тэхналагічным інстытуце, Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі АН БССР на пасадзе вядучага канструктара. У гэтай установе надрукаваў два дзясяткі навуковых артыкулаў, брашуру і манаграфію па інжынернай псіхалогіі. Цяпер — старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута працы Міністэрства працы РБ[1].

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2003 года.

Творчасць

З 1987 распачаў літаратурную дзейнасць з публікацый апавяданняў у часопісах «Маладосць», «Полымя». Выдаў кнігу «Распячатка чорнай скрынкі» (1999), у якую ўвайшлі аднайменная аповесць і апавяданні «Чацвёрты раўнд», «Начная сустрэча», «У таварным вагоне», «Як на тое ліха…», «Закляты калун», «Закляты калун» і «Модная куртка». Таксама выступаў з карэспандэнцыямі і нарысамі ў рэспубліканскім друку.

Зноскі

  1. Навука Круглянскага раёна (25 снежня 2011).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Празаікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Круглянскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў