wd wp Пошук:

Яўген Якаўлевіч Голант

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Голант. Яўген Якаўлевіч Голант (10 чэрвеня 1888, Бабруйск — 25 красавіка 1971, Ленінград) — расійскі педагог, прафесар (1938).

Біяграфія

У 1911 скончыў гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1912 выкладаў у прыватнай гімназіі. У 19181928 вёў працу па ліквідацыі непісьменнасці; яго чытанка «Будзьма вучыцца» — адзін з асноўных дапаможнікаў для дарослых.

З 1921 на навукова-педагагічнай працы ў Ленінградзе, у Інстытуце пазашкольнай адукацыі (19211930), Інстытуце навуковай педагогікі (19251938), ЛДПІ імя А. І. Герцана (19281971).

Стварыў чытанкі і кнігі для чытання дарослых, у якіх спалучаюцца метад цэлых слоў і аналітыка-сінтэтычная праца. Падрыхтаваў курс лекцый па педагогіцы на педагагічным факультэце ЛДПІ імя А. І. Герцана, які вызначаўся цеснай сувяззю з філасофіяй і гісторыяй культуры. Прынцыпы навучання ставіў у залежнасць ад асабістага вытворча-побытавага і палітычнага досведу навучэнцаў. У працах па гісторыі педагогікі адмысловую ўвагу надаваў развіццю школьнай адукацыі ў краінах Еўропы і Амерыкі.

Творы

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Педагогі Расіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску