wd wp Пошук:

Яўген Фраімавіч Яснагародскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яснагародскі. Яўген Фраімавіч Яснагародскі (15 кастрычніка 1937, пас. Вышчэальчэдаіў, Мурованакурылівецкі раён, Вінніцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у Ташкенце ў 1960 г. Працаваў архітэктарам, кіраўніком майстэрні ў Ташдзіпрагандлі. З 1971 па 1981 г. — галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў Ташкенце.

Творчасць

Кінатэатр «Перамога» ў Оршы

Удзельнічаў у праектаванні грамадска-гандлёвага цэнтра жылога раёна, рэстарана на 600 пасадачных месцаў у Ташкенце, серыі буйнапанэльных жылых дамоў для Ташкента.

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: будынкі фізіка-тэхнічнага інстытута (1977) і НДІмікрабіялогіі АН БССР у Мінску, рэканструкцыя кінатэатра «Перамога» ў Оршы.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём, дыпломам III ступені на Усесаюзным аглядзе творчасці маладых архітэктараў за праект дзіцячага садка-ясляў на 140 месцаў (1962).

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Наталляй Яснагародскай.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Ташкента
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары Оршы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта