wd wp Пошук:

Яўген Рыгоравіч Радкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радкевіч. Яўген Рыгоравіч Радке́віч (3 кастрычніка 1937, г. Сянно, Віцебская вобласць — 3 студзеня 1999) — беларускі пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1988). Кандыдат гістарычных навук (1974). Прафесар (1989).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. У 1955 г. паехаў у Казахстан. Скончыў Усць-Каменагорскае вучылішча сельскай гаспадаркі (1956). Працаваў трактарыстам, камбайнёрам у саўгасах імя Жданава і «Пагранічнік» Паўладарскай вобласці. У 1958 г. — піянерважаты дзіцячага дома № 2 у п. Парэчча Гродзенскай вобласці. У 1963 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 3 1960 г. адначасова працаваў рэдактарам, загадчыкам маладзёжнай рэдакцыі Беларускага радыё. У 1970—1971 гг. загадчык рэдакцыі газеты «Мінская праўда». 3 1974 г. — выкладчык, загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ.

Творчая і навуковая дзейнасць

Друкуецца з 1966 (1958[1]) г. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань. Зіма на выратавальнай» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1979), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1984), «Закон прыцягнення» (1990). Напісаў кнігу публіцыстыкі «Камсамольская дынастыя» (1968), даследаванне «Маладзёжная радыёпраграма: станаўленне, функцыі, форма» (1979), манаграфію «Беларускае радыё: гісторыя, перспектывы развіцця» (1983).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 222. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сянне