wd wp Пошук:

Яўген Леанідавіч Рэдзькін

Яўге́н Леані́давіч Рэ́дзькін (нар. 2 лютага 1970, Ханты-Мансійск) — савецкі і беларускі біятланіст, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету.

Кар’ера

У 1992 годзе на Алімпіядзе ў Альбервілі 22-гадовы Рэдзькін сенсацыйна заваяваў залаты медаль у гонцы на 20 км, адстраляўшы «на нуль» і на 6,4 сек апярэдзіўшы немца Марка Кірхнера, які прамахнуўся тройчы. Гэта была дэбютная і адзіная гонка Рэдзькіна на той Алімпіядзе — ні ў спрынце, ні ў эстафеце ён не ўдзельнічаў.

У тым жа 1992 годзе на чэмпіянаце свету ў Новасібірску Рэдзькін у складзе зборнай СНД выйграў камандную гонку на 10 км.

Акрамя алімпійскай перамогі лепшы індывідуальны вынік Рэдзькіна — 13-е месца ў індывідуальнай гонцы ў Рупольдзінгу ў сезоне 1993/94.

У 1994 годзе на Гульнях у Лілехамеры ў складзе зборнай Беларусі Рэдзькін ізноў выступіў у гонцы на 20 км, але з 6 прамашкамі заняў толькі 53-е месца.

У наш час працуе дырэктарам Дэпартамента фізічнай культуры і спорту Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі[1].

Зноскі

  1. [http://www.depsport.admhmao.ru/wps/portal/fiz/home/contacts Архівавана 14 лютага 2016. Дэпартамент фізічнай культуры і спорту.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Біятланісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біятланісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па біятлоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ханты-Мансійску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Аб’яднанай каманды
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»