wd wp Пошук:

Яўген Кузьміч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Казлоў і Яўген Казлоў.

Яўген Кузьміч Казлоў (2 жніўня 1937, Магілёў — 1998) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1985).

Біяграфія

Скончыў у 1962 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1962 года працаваў у інстытуце «Гомельграмадзянпраект»[1] у галіне горадабудаўніцтва на пасадзе архітэктара, затым старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў, галоўным архітэктарам (1962—1984), намеснікам дырэктара па архітэктуры (1984—1998)[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года[3]. Член рэспубліканскай камісіі Саюза архітэктараў БССР[2]. Член КПСС з 1985 года. Пражываў у г. Гомель[3].

Творчасць

Асноўныя работы: забудова мікрараёнаў № 7, 8, 10[3] жылога раёна Аэрадром (1967—1970), мікрараёны № 11 (1978), № 12 (1979, у сааўтарстве), 17 (1986, у сааўтарстве), у жылым раёне Валатава, № 35 і Крышталь па вул. Ільіча (1975, у сааўтарстве)[1], комплекс інтэрнатаў завода «Гомсельмаш» (1977—1983)[3] у Гомелі; прымаў удзел у праектаванні мікрараёнаў № 2 Рагачова (1981[3]), Рэчыцы, Светлагорска[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970); Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1979), Гомельскага аблвыканкама. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР яму прысвоена званне «Заслужаны архітэктар БССР» (1985)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Казлоў Яўген Кузьміч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 3 Козлов Евгений Кузьмич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 Козлов Евгений Кузьмич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля