wd wp Пошук:

Яўген Канстанцінавіч Новік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новік. Яўген Канстанцінавіч Новік — беларускі гісторык, педагог. Доктар гістарычных навук (1989), прафесар (1991).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Рахавец (Цяпер — Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь). У 1962 г. скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. З 1962 года працаваў настаўнікам, выкладаў у Навагрудскім гандлёва-эканамічным тэхнікуме. У 1967—1970 навучаўся ў асперантуры.

З 1970 года працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце, Мінскім інстытуце культуры, Рэспубліканскім міжгаліновай інстытуце павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін народнай гаспадаркі.

У 1988 абараніў доктарскую дысертацыю.

З 1989 па 2013 гады быў загадчыкам кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[1], у цяперашні час працуе прафесарам на гэтай кафедры.

Займаў пасаду старшыні Экспертнага савета па гістарычных навуках ВАК Рэспублікі Беларусь.

Навуковая і педагагічная дзейнасць

Займаецца даследаваннем гісторыі палітычных партый, арганізацый і рухаў Беларусі, праблемы станаўлення народнай адукацыі Беларусі, пытанняў найноўшай гісторыі Беларусі, методыкі выкладання гісторыі ў вышэйшай і сярэдняй школе.

Узнагароды

Узнагароджаны знака «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Зноскі

  1. История Кафедры гуманитарных дисциплин БГУИР(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка