Яўген Вапа (польск.: Eugeniusz Wappa; нар. 1965) — беларускі дзеяч у Польшчы.
Выпускнік беларускага ліцэя ў Гайнаўцы. Вывучаў гісторыю ў Варшаўскім універсітэце. Быў адзін з заснавальнікаў Рады Культуры Студэнтаў Нацыянальных Мяншыняў. Ад канца 1980-х узначальваў Беларускае аб’яднанне студэнтаў. Ад 1995 кіруе Беларускім cаюзам у Польшчы. Галоўны рэдактар «Нівы», штотыднёвіка беларускае меншасці ў Польшчы. Дырэктар Радыё Рацыі.