wd wp Пошук:

Яўген Антонавіч Аляхновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляхновіч.

Яўген Антонавіч Аляхновіч (20 мая 1920 — 13 студзеня 1945) — старшы лейтэнант Чырвонай Арміі, камандзір штурмавой авіяцыйнай эскадрыллі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза[1] (27 чэрвеня 1945 года; «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм»).

Біяграфія

Нарадзіўся 20 мая 1920 года ў вёсцы Троіцка-Харцызк, цяпер пгт. Троіцка-Харцызк Харцызкага раёна Данецкай вобласці Украіны, у сям’і рабочага. Беларус.

Адукацыя сярэдняя.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1943 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенна-авіяцыйную школу. Член ВКП(б) з 1943 года.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1943 года. Ваяваў на Стэпавым, 2-м і 1-м Украінскім франтах[1], удзельнічаў у Курскай бітве.

Камандзір эскадрыллі 142-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага Сандамірскага ордэна Багдана Хмяльніцкага палка (8-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная Палтаўская дывізія, 1-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны корпус, 2-я паветраная армія, 1-ы Украінскі фронт) гвардыі старшы лейтэнант Яўген Аляхновіч здзейсніў 165 баявых вылетаў на разведку і бомбава-штурмавыя ўдары па жывой сіле і тэхніцы праціўніка[1]. Збіў 4 варожых самалёта.

13 студзеня 1945 года ў баях за вызваленне Польшчы быў падбіты і накіраваў свой падпалены самалёт на зенітную батарэю ворага.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Алексютович Константин Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Данецкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая